Кітай праводзіць ваенныя вучэнні насупраць Тайваня

Кітай заявіў, што праводзіць ваенныя вучэнні ля свайго ўзбярэжжа насупраць Тайваня пасля таго, як папярэдзіў, што не пацерпіць візіту спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі на востраў, які Пекін лічыць часткай сваёй тэрыторыі.

caeb7ab0_b5ce575c1afdc625641486baae3f4719.jpeg


Ваеннае крыло кіруючай Камуністычнай партыі, Народна-вызваленчая армія, праводзіць «вучэнні з баявой стральбой» паблізу астравоў Пінтан ля ўзбярэжжа правінцыі Фуцзянь, паведамляе «Associated Press». Марскім суднам раяць абмінаць гэты раён.
У такіх вучэннях звычайна задзейнічана артылерыя, нічога не паведамляецца пра ракеты, знішчальнікі або іншую зброю.
Кітай распачаў гэтыя вучэнні ў адказ на візіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі на востраў, у дачыненні да якога афіцыйны Пекін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі.
Нэнсі Пэлосі, якая стане самай высокапастаўленай амерыканскай абранай службовай асобай, што наведала Тайвань з 1997 года, яшчэ не пацвердзіла, ці паедзе яна. Старшыня КНР Сі Цзіньпін у тэлефоннай размове ў чацвер перасцярог свайго амерыканскага калегу Джо Байдэна ад «вонкавага ўмяшання» ў адносіны Пекіна з Тайванем.
Кітай заяўляе, што Тайвань не мае права весці міжнародныя адносіны. Ён разглядае візіты амерыканскіх афіцыйных асоб як заахвочванне вострава да афіцыйнага абвяшчэння сваёй дзесяцігадовай фактычнай незалежнасці.
Народна-вызваленчая армія Кітая накіроўвае ўсё большую колькасць знішчальнікаў і бамбавікоў паблізу Тайваня, а таксама запускала ракеты па марскіх шляхах, якія вядуць на востраў.