Кітай парушыў паветраную прастору Тайваня пры дапамозе 30 баявых самалётаў

Сёння Тайванскія ўзброеныя сілы ўзнялі знішчальнікі, каб адбіць парушэнне сваёй паветранай прасторы кітайскімі самалётамі

china_12.jpg

Міністэрства абароны Тайваня паведаміла, што ў панядзелак яго ваенна-паветраныя сілы былі папярэджаныя, што 30 кітайскіх самалётаў увайшлі ў зону ідэнтыфікацыі супрацьпаветранай абароны.
Міністэрства абароны Тайваня дадала, што ў адказ дало задачы сваім самалётам, папярэдзіла па радыё кітайскія самалёты і разгарнула свае ракетныя сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Апошняе кітайскае парушэнне прасторы ўключала 22 знішчальнікі, а таксама самалёты радыёэлектроннай барацьбы, ранняга папярэджання і супрацьлодкавыя самалёты, паведаміла міністэрства абароны Тайваня.
У гэтым годзе вельмі рэгулярнымі сталі такія парушэнні паветранай прасторы Тайваня на фоне падбадзёрвання кітайскага кіраўніка Сі Пуціным.