Спікерка Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі не паляціць на Тайвань
Яна правядзе перамовы ў іншых дзяржавах рэгіёна. Як паведамляе РС, візіту ў Тайвань не будзе.
![pelosi.jpg pelosi.jpg](/img/v1/images/pelosi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сьпікерка Нэнсі Пэлосі ўзначальвае дэлегацыю Кангрэсу ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, уключаючы візыты ў Сынгапур, Малайзію, Паўднёвую Карэю і Японію. Паездка прысвечана пытаньням узаемнай бясьпекі, эканамічнага партнэрства і дэмакратычнага кіраваньня ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне», — гаворыцца на сайце Пэлосі. Паездку на Тайвань там так і не пацьвердзілі.
Напярэдадні кітайскія ўлады ўжо выступілі з жорсткамі завявамі, зь якіх вынікае, што яны могуць скарыстаць вайсковую сілу, калі візыт Нэнсі Пэлосі на Тайвань адбудзецца.
30 ліпеня Нэнсі Пэлосі з дэлегацыяй спынілася на Гавайскіх астравах, дзе наведала мэмарыял Пэрл-Харбар, прысьвечаны загінулым амэрыканскім маракам падчас японскага нападу ў ІІ Сусьветнай вайне.
«Для мяне як сьпікеркі — вялікі гонар узначальваць гэтую выдатную групу членаў, у якую ўваходзяць старшыні камітэтаў і падкамітэтаў і прыхільнікі моцнага партнэрства паміж ЗША і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам», — сказала Пэлосі.
![Нэнсі Пэлосі збіралася на Тайвань. Кітайскі прапагандыст прыгразіў, што яе самалёт саб’юць Нэнсі Пэлосі збіралася на Тайвань. Кітайскі прапагандыст прыгразіў, што яе самалёт саб’юць](/img/v1/images/image_9373_6.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раней стала вядома, што вайсковае кіраўніцтва Злучаных Штатаў расцаніла імаверны візыт Пэлосі на Тайвань яе непажаданы. Ён мог бы істотна павысіць напружаньне ў няпростых адносінах Вашынгтона з Пэкінам.