
Нагадаем, старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас размовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам перасцярог таго ад «гульні з агнём» па тэме Тайваня. Прынамсі, пра гэта паведамлялі ў Пекіне. Сі Цзіньпін нагадаў Байдэну, што ЗША павінны паважаць прынцып «адзінага Кітая». Тады ж кітайская армія пачала раней не абвешчаныя вучэнні ў правінцыі Фуцзянь, якая аддзеленая ад Тайваня пралівам.
Гэтыя вучэнні — адказ на візіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі на выспу, у дачыненні да якой афіцыйны Пекін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі.
Упершыню пра тое, што Пэлосі — фармальна трэці чалавек у ЗША пасля прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта — можа наведаць Тайвань, напісала 19 ліпеня газета «The Financial Times». Паводле выдання, Кітай па неафіцыйных каналах папярэджваў ЗША аб «сур'ёзных наступствах» пры такім развіцці падзей; пазней у Пекіне афіцыйна пацвердзілі гэтую інфармацыю.