ЗША ўдарам беспілотніка ліквідавалі лідара «Аль-Каіды»

На выходных Айман аз-Завахіры быў забіты ў выніку ўдара беспілотніка ВПС ЗША ў Афганістане. Пра гэта паведамляе Politico.

photo_2022_08_02_02_15_44.jpg

Аз-Завахіры ўзначаліў «Аль-Каіду» у 2011, пасля таго, як ЗША забілі лідара тэрарыстычнай арганізацыі Усаму бен Ладэна. Разам з бен Ладэнам аз-Завахіры кіраваў тэрактам у Нью-Ёрку 11 верасня 2001.