«Любімую не аддаюць» па-кітайску. КНР і непазбежнасць «ўз'яднання» з Тайванем — нават сілай
Кітай лічыць непазбежным «уз'яднанне» з Тайванем. Гатовы нават ужыць сілу.
![Кітайскія вайскоўцы. Фота: eng.chinamil.com.cn Кітайскія вайскоўцы. Фота: eng.chinamil.com.cn](/img/v1/images/eng_chinamil_com_cn_7_650x410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кітайскія вайскоўцы. Фота: eng.chinamil.com.cn
Улады Кітая заявілі пра немінучае «ўз'яднанне» краіны з Тайванем. Гатовыя ўжыць сілу, калі не атрымаецца дасягнуць мэты мірным шляхам.
Кітай апублікаваў «Белую кнігу» — інфармацыйны бюлетэнь, у якім улада выкладае сваю пазіцыю па важных пытаннях.
У «Белай кнізе» раскрываецца тэзіс пра «ўз'яднанне» Кітая і Тайваня, што «з'яўляецца агульным імкненнем усіх кітайскіх сыноў і дачок» і нібыта грунтуецца на прынцыпах стваральнікаў сучаснай КНР — Маа Цзэдуна і Дэн Сяапіна, адзначае агенцтва «Сіньхуа».
![Да чаго прывядзе супрацьстаянне ЗША і Кітая? Гульня ў кураняцю, ці Чырвоныя лініі Тайваньскага праліву](/img/v1/images/kitaj_tajvan_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Улады Кітая дадаюць, што Пекін гатовы да мірнага «ўз'яднання», аднак не выключаюць сілавы сцэнар захопу востраву, калі «не будзе іншага выбару».
Таксама адзначаецца, што ў выпадку ўваходжання ў склад Кітая Тайваню гарантуюць, што ён будзе доўгі час мець высокую ступень аўтаноміі і зможа ўкараніць сацыяльную сістэму, якая будзе адрознівацца ад мацерыковай.
![Супрацьстаянне Кітая і Тайваня — канфлікт, што доўжыцца 70 гадоў Супрацьстаянне Кітая і Тайваня — канфлікт, што доўжыцца 70 гадоў](/img/v1/images/2756684.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Кітай лічыць Тайвань сваёй неад'емнай часткай. Пры гэтым дэ-факта Пекін не кантраляваў востраў з моманту заканчэння Грамадзянскай вайны і стварэння КНР у 1949 годзе.
Абстаноўка вакол Тайваня абвастрылася на фоне візіту на востраў спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі 2 жніўня. Перад гэтай паездкай Кітай пачаў маштабныя ваенныя вучэнні ля берагоў Тайваня з выкарыстаннем сучаснай зброі — у прыватнасці, гіпергукавых ракет DF-17 і знішчальнікаў-невідзімак J-20. Тайвань назваў гэтыя вучэнні Кітая рэпетыцыяй нападу. Вучэнні завяршыліся сёння, 10 жніўня.
![Нэнсі Пэлосі збіралася на Тайвань. Кітайскі прапагандыст прыгразіў, што яе самалёт саб’юць Нэнсі Пэлосі збіралася на Тайвань. Кітайскі прапагандыст прыгразіў, што яе самалёт саб’юць](/img/v1/images/image_9373_6.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле РБК, «Медуза»