Літоўскія чыгуначнікі паслалі рускіх хакераў «на***» у афіцыйным лісце
Расійскія хакеры парэкамендавалі літоўцам «націснуць» на свой урад. Літоўцы адказалі.

«Літоўская чыгунка» атрымала ліст ад нейкай Веранікі Андрэевай, якая назвалася прадстаўніцай расійскай хакерскай супольнасці, паведамляе «Еўрарадыё». Яна «парэкамендавала» націснуць на ўрад Літвы, каб тыя знялі санкцыі на перавозкі тавараў у Калінінград.
— Калі мы не паслухаем, яны знішчаць усю IT-інфраструктуру Літвы. Мы не ведаем, ці сапраўды адпраўнік Вераніка або каго яна прадстаўляе. Але мы падрыхтавалі адказ, — расказвае начальнік аддзела камунікацый «Літоўскай чыгункі» Мантас Дубаўскас.
Адказ рускія хакеры атрымалі наступны:
— ...так званая «супольнасць рускіх хакераў» — ідзі на***.

Адказ «Літоўскай чыгункі» хакерам / скрыншот Мантаса Дубаўскаса
Нагадаем, 18 чэрвеня Літва абмежавала транзіт праз Калінінградскую вобласць Расіі. У адказ Расія пачала пагражаць Літве:
«Калі найбліжэйшым часам грузавы транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі праз Літву не будзе адноўлены ў поўным аб'ёме, то Расія пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў».