Мэра Харкава спрабавалі падкупіць за «здачу горада». Паглядзіце, што ён адказаў
Няцяжка здагадацца.

Мэр Харкава Ігар Церахаў сёння, 8 сакавіка, у Нацыянальным украінскім эфіры распавёў, што расійскія акупанты спрабавалі падкупіць яго. Скрын
перапіскі ён прымацаваў у якасці доказаў, піша unian.net.
У паведамленні ад грамадзян РФ гаворыцца пра тое, каб
Церахаў не даводзіў сітуацыю да гуманітарнай катастрофы. Для абмеркавання
гарантый бяспекі яму прапанавалі звярнуцца ў пэўны Telegram-канал.
На што мэр Харкава адказаў вельмі проста: «Ідзі на...!»
«Я атрымаў тое ж паведамленне, як і чыноўнікі з абласной адміністрацыі. Я не рэагую на гэта. Пра што мы можам гаварыць?» — пракаментаваў сітуацыю Церахаў.