Міжнародны суд ААН пастанавіў, што Расія павінна спыніць вайну ва Украіне

Расія павінна неадкладна спыніць вайсковыя дзеянні на тэрыторыі Украіны, заявілі на 21 дзень вайны ва Украіне ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе. Пра гэта паведамляе Уладзімір Зяленскі.

Пракурор Міжнароднага суда ААН Карым Хан і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

Пракурор Міжнароднага суда ААН Карым Хан і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі


Міжнародны суд ААН прыняў рашэнне аб увядзенні часовых мер адносна Расіі:

  • неадкладна спыніць ваенныя аперацыі, якія пачаліся на тэрыторыі Украіны 24 лютага 2022 года;
  • забяспечыць, што якія-небудзь ваенныя або рэгулярныя ўзброеныя падраздзяленні, а таксама іншыя арганізацыі або асобы, якія кантралююцца РФ, не будуць прадпрымаць крокі па працягу ваеннай аперацыі.

Слуханні па справе «Украіна супраць Расіі» пачаліся 7 сакавіка ў Міжнародным судзе ААН, які засядае ў Палацы міра ў Гаазе. Украіна абвінавачвае Расію ў парушэнні Канвенцыі аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго. Украінскі бок лічыць, што поўнамаштабная «ваенная аперацыі» Крамля, якая пачалася 24 лютага, мае ўсе прыкметы гэтага злачынства.
Украіна прасіла Міжнародны суд увесці супраць Расіі часовыя меры, сярод якіх — спыненне баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны, а таксама гарантыі таго, што свой удзел у іх спыняць усе ўзброеныя падраздзяленні, якія знаходзяцца пад расійскім кантролем або ўплывам.
Аднак якім чынам будуць рэгулявацца гэтыя пастановы — невядома. Да таго ж, Расія цалкам праігнаравала ўдзел у працэсе.
Вядома, што пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан ужо прыбыў ва Украіну і пачаў працаваць. Зяленскі ўжо правёў з ім анлайн-сустрэчу.