Навумчык: Перад Лукашэнкам узнікаюць перспектывы зноў выскачыць сухім з вады

Ну, калі і не зусім сухім, дык цэлым, мяркуе журналіст Сяргей Навумчык.

photo_2019_04_03_14_31_36.jpg

Калі ацэньваць тактыку Крамля, ён пераходзіць да таго, што на мове вайны завецца «пазыцыйнае супрацьстаяньне». (Гэта калі вы не наступаеце, а замацоўваецеся на занятых пазыцыях, прычым калі пазыцыі гэтыя — гарады і вёскі зь мірным насельніцтвам, дык праціўніку, каб выбіць вас адтуль, давядзецца страляць па мірных людзях. Што — калі ўжо перайсьці да Ўзброеных сілаў Украіны — у разы нівэлюе эфэетыўнасьць зброі, у прыватнасьці гаўбіц, якія пачалі прыходзіць у якасьці заходняй дапамогі).
Словам, «ни мира, ни войны» (на самай справе, вайна, канешне, будзе — на акупаваных тэрыторыях зьнішчэньне ўкраінскага насельніцтва ня спыніцца).
Гэта тактыка, а стратэгічная мэта — прымусіць Захад уцягнуць Кіеў у перамовы. Якія могуць цягнуцца гадамі.
На гэтым фоне перад Лукашэнкам узьнікаюць новыя і, трэба аб’ектыўна прызнаць, рэальныя перспектывы ізноў выскачыць сухім з вады.
Ну, калі і не зусім сухім, дык цэлым.