«Нельга пагражаць Расіі». Прадстаўнік РФ у ААН пра ядзерную зброю
У Расіі пачалі адкрыта казаць пра магчымае выкарыстанне ядзернай зброі
Гатоўнасць да такога сцэнару пацвердзіў прадстаўнік Расіі ў ААН Дзмітрый Палянскі:
«Калі Расію справакуе NАТО, калі Расія падвяргаецца нападу з боку NАТО, чаму б і не? Мы — ядзерная дзяржава... Нельга пагражаць Расіі і спрабаваць умешвацца. Калі маеш справу з ядзернай дзяржавай, вядома, трэба пралічваць усе магчымыя наступствы сваіх паводзінаў».
Між тым, у Белым доме сфарміраваная каманда са службовых асоб, што будзе распрацаваць сцэнары дзеянняў у адказ на выпадак, калі Масква прыменіць ядзерную зброю. Зрэшты, у ЗША лічаць верагоднасць ужывання ядзернай зброі РФ не вельмі высокай.