Полк Каліноўскага заклікаў беларусаў уваходзіць у афіцыйнае «Народнае апалчэнне»
Чаму? Пра гэта беларускае вайсковае фармаванне ў складзе ўзброеных сілаў Украіны паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
З паведамлення вынікае, што кіраўніцтва Палка Каліноўскага заклікае тых, хто ў дадзены момант не можа далучыцца непасрэдна да іх ва Украіне выканаць наступнае:
«Уваходзьце ў шэрагі афіцыйных структур Тэрытарыальнай Абароны РБ ці так званага «народнага апалчэньня».
Удасканальвайце навыкі валоданьня зброяй, праходзьце вайсковыя зборы, групавыя і індывідуальныя трэніроўкі, выкарыстоўвайце бясьпечныя мажлівасьці.
Зьбірайце інфармацыю пра пункты выдачы зброі, камандны склад вашых структур, месцы захоўваньня прыдатнай вайсковай тэхнікі, сыстэмы аховы вайсковых складоў.
Ваш асабісты ўдзел, здабытыя навыкі і інфармацыя спатрэбяцца ў час вызваленьня Беларусі».
Нагадаем, колькасць ваяроў палка налічвае каля 1500 чалавек, паводле іх словаў.