Прэзідэнт Літвы: Расіяне рана ці позна зразумеюць, што зайшлі ў тупік

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа разважае пра тое, што нічым добрым вайна на Украіне для Расіі не скончыцца.

nauseda_2.jpg

Таксама літоўскі прэзідэнт выказаўся супраць удзелу іншых краін у вайне — бо гэта шлях да Трэцяй сусветнай вайны. Пра гэт ён распавёў Delfi. Гітанас Наўседа адзначыў, што Уладзіміра Пуціна спыніць не спроба тушыць пажар агнём, а вялікія страты ва Украіне.

— Пуціна спыніць не спроба гасіць пажар агнём, а ў першую чаргу, страты ва Украіне. Чым больш эфектыўнай і рэальнай будзе дапамога Украіне не на словах, а на справе (...), тым больш страт будзе ў Пуціна, тым больш зацягваючай стане вайна, якая ўжо цяпер расчаравала тых, хто планаваў захапіць Украіну на працягу некалькіх дзён, а кожны новы дзень вайны каштуе Расіі нямала сродкаў (...), бо гэта войска акупанта — для яго ўсё дорага, і я шчыра кажучы, не бачу матывацыі.

Я гляджу на гэтых салдацікаў — і не бачу матывацыі, за што яны павінны змагацца. За Пуціна? Хто такі для іх Пуцін? Яны, несумненна, — армія агрэсара, салдаты агрэсара. Калі глядзіш на ўкраінцаў, добра разумееш, што яны змагаюцца за сваю зямлю, за сваіх жонак і дзяцей, сям'ю, нарэшце — за сваю будучыню. Іх ваенная дысцыпліна і баявы дух не паддаецца параўнанню.

Вельмі цяжка казаць, мы кожны дзень гаворым пра жыццё, пра гібель ні ў чым невінаватых людзей, але чым даўжэй будзе ісці гэтая вайна, тым больш няўдалай яна будзе для Расіі, тым больш ціску будзе ў самой Расіі з боку расійскага грамадства, алігархаў, сярэдняга класа, паколькі ён ужо цяпер не можа карыстацца тымі задавальненнямі, якімі прывык карыстацца на Захадзе і напэўна разуменне таго, што ўсе, Расія ізаляваная, і гэта надоўга, прыйдзе да іх рана ці позна. Яны зразумеюць, што зайшлі ў тупік і незразумела, як адтуль выйсці, — разважае Наўседа.