Расія можа «замарозіць» вайну з Украінай — Bellingcat

Журналіст-даследчык Хрыста Грозеў лічыць таксама, што самы кровапралітны перыяд працягнецца максімум 10 дзён.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg

Расія можа перавесці вайну з Украінай на "замарожаны этап". Такое меркаванне журналіст-даследчык Bellingcat Хрыста Грозеў выказаў у інтэрв'ю Алесі Бацман.

Па словах Грозева, "складана назваць" дату завяршэння вайны Расіі супраць Украіны. "Таму што гэта, хутчэй за ўсё, будзе не адрывісты такі канец, у якім вось сёння скончыцца вайна. Баюся, што будзе перыяд, у якім будзе незразумела, скончылася вайна ці не. Але кровапраліцця не будзе больш — і гэта самае важнае, і я думаю, што мы набліжаемся да гэтага, што гэта пытанне тыдня, можа быць, тыдня або 10 дзён", — сказаў Грозеў.

Сваё меркаваньне ён абгрунтаваў тым, што рэсурсы Расіі заканчваюцца. "Яны гэта разумеюць, і ім будзе больш выгадна нават не называць вайну скончанай, таму што яны павінны прызнацца, што яна прайграная, але спыніць яе на нейкім замарожаным этапе", — дадаў Грозеў.

Раней журналіст-даследчык Хрыста Грозев заявіў аб упэўненасці, што Расія практычна вычарпала ўсе свае ваенныя рэсурсы падчас уварвання ва Украіну.

Паводле www.unian.net