Расійцы здзейснілі масавы пуск ракет з Беларусі. У некалькіх абласцях Украіны — выбухі
Расійскія вайскоўцы ажыццявілі масавы пуск ракет з бамбавікоў па шэрагу абласцей на поўначы Украіны. Вылеты стратэгічных бамбавікоў з тэрыторыі Расіі зафіксаваныя ў прамежках паміж 19:19 і 19:28. Пасля чаго адбываліся пускі ракет з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі.
Пра палёты расійскіх бамбавікоў над тэрыторыяй Беларусі паведаміў са спасылкай на відавочцаў тэлеграм-канал «Б*ларускі Гаюн». У сацсетках украінцы паведамляюць аб выбухах у Роўненскай вобласці.
Над месцам прылёту ўтварыўся слуп дыму.
Акрамя таго, папярэдне перахопленыя расійскія ракеты ўкраінскай СПА над Валынскай вобласцю, піша unian.net.
Расія працягвае выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для атак на Украіну. Гэта робіцца пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, які дапамае агрэсару не толькі тэрыторыяй, але і інфраструктурай. Цалкам прарасійскую рыторыку ўжо паўгода транслюе дзяржаўная прапаганда. Усё гэта не перашкодзіла Лукашэнку 24 жніўня павіншаваць украінскі народ з Днём незалежнасці і пажадаць яму мірнага неба. Ва Украіне віншаванні з афіцыйнага Мінска выклікалі хвалю абурэння.