Самаабвешчаная «ДНР» запытала дадатковыя сілы ў Расіі
Кіраўнік так званай «ДНР» спадзяецца на «дадатковыя сілы Расіі».
Дзяніс Пушылін, кіраўнік самаабвешчанай «ДНР», заявіў, што Кіеў «перайшоў усе межы», таму будуць задзейнічаныя дадатковыя сілы Расіі.
«У сувязі з гэтым дасягнута разуменне, што будуць задзейнічаныя ўсе неабходныя дадатковыя сілы саюзніцкіх сіл, у першую чаргу Расійскай Федэрацыі», — заявіў ён.
Расія абвінаваціла Украіну ў абстрэле рынку ў Данецку, у выніку якога загінулі тры чалавекі. Расійскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Расійская прапаганда паведамляе пра абстрэл Данецка — нібыта «з боку Украіны».
Паводле reform.by.