Святлана Ціханоўская падтрымала заклік Зяленскага аб закрыцці неба над Украінай
«Гэта дапаможа спыніць ракеты».

Святлана Ціханоўская падтрымала заклік Уладзіміра Зяленскага аб закрыцці неба над Украінай. Яна падкрэслівае, што гэта пытанне бяспекі
суседняй краіны, а таксама Беларусі і ўсёй Еўропы, паведамляе reform.by.
«Гэта таксама дапаможа спыніць расійскія ракеты і
вайсковыя самалёты, якія запускаюць з тэрыторыі Беларусі кожны дзень», — прыводзіць словы палітыка яе офіс.
Адзначаецца, што каманда падтрымлівае ўсе ініцыятывы, якія дапамогуць Украіне ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.