У чым хаваюцца прычыны поспехаў Украіны ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі

Масіраваны напад адной з самых вялікіх армій свету не прымусіў украінскія Узброеныя сілы ўцякаць. За першы месяц вайны яны змаглі адбіць атакі на многіх напрамках і нанесці адчувальную шкоду суперніку.

Смерці старшых афіцэраў расійскай арміі могуць быць вынікам снайперскай аперацыі

Смерці старшых афіцэраў расійскай арміі могуць быць вынікам снайперскай аперацыі


У пятніцу Генштаб УС РФ паведаміў пра 1 тыс. 351 загінулага расійскага салдата за месяц вайны — гэта амаль чвэрць афіцыйных страт Расіі ў Першай чачэнскай вайне, якая доўжылася тры з паловай гады.
Ход вайны стаў сюрпрызам не толькі для Масквы, але і для заходніх партнёраў Кіева, якія не чакалі ад УСУ такога зацятага супраціву.
У чым сакрэт поспехаў УСУ, і што ў іх атрымліваецца лепш, чым у наступаючых расійскіх сіл? «Бі-бі-сі» прыводзіць меркаванні спецыялістаў.

Баявы дух і вайсковая падрыхтоўка

Расійскае кіраўніцтва, мяркуючы па публічных прамовах, не чакала жорсткага супраціву. «Бярыце ўладу ў свае рукі! Падобна да таго, нам з вамі будзеце лягчэй дамовіцца, чым з гэтай хеўрай наркаманаў і неанацыстаў, якая засела ў Кіеве і ўзяла ў закладнікі ўвесь украінскі народ», — сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на другі дзень вайны.
Насуперак заклікам Пуціна, УСУ на ўсіх напрамках аказваюць супраціў расійскай арміі. Мэры абложаных ўкраінскіх гарадоў таксама адпрэчваюць прапановы аб здачы і супрацоўніцтве — і карыстаюцца ў гэтым падтрымкай насельніцтва. Нават у акупаваным расійскімі сіламі Херсоне жыхары працягваюць выходзіць на мітынгі з украінскімі сцягамі.

_123895907_image0.png.webp


«Так змагаюцца людзі, якія змагаюцца за выжыванне. Так абараняюць сваю радзіму і свае сем'і. Іх мужнасць шакуе і захапляе», — кажа Том Фоўлкс, брыгадзір брытанскай арміі ў адстаўцы.

Стратэгія і дактрына

На пачатку вайны ўкраінская армія засяродзілася на абароне стратэгічна важных гарадоў і камунікацый, уключаючы чыгунку, пры гэтым адыходзячы там, дзе гэта дазваляла выйграць час, кажа Франц-Стэфан Гадзі, супрацоўнік лонданскага Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў.
«Украінская армія лепш прыстасоўваецца да хуткіх змен сітуацыі на полі бою дзякуючы каманднай структуры, якая была ўведзена ў апошнія некалькі гадоў», — лічыць спецыяліст.

Украінская армія актыўна выкарыстоўвае заходнія супрацьтанкавыя комплексы

Украінская армія актыўна выкарыстоўвае заходнія супрацьтанкавыя комплексы

Нападаючы на Украіну, расійскія вайскоўцы не рыхтаваліся да інтэнсіўных баёў — яны чакалі, што ўкраінская армія і палітычнае кіраўніцтва распадзецца, сказаў у размове з «Бі-бі-сі» Франц-Стэфан Гадзі.
Многія спецыялісты згаджаюцца, што ўкраінскія сілы прадэманстравалі значна больш высокі баявы дух, чым меркавалі ў Маскве пры планаванні «спецаперацыі».
Пасля 2015 года вайсковыя кансультанты NATO з ЗША, Брытаніі і Канады працавалі з УСУ, у тым ліку ўкараняючы філасофію дэцэнтралізацыі камандавання, у якой прыняцце пастаноў на вайне перадаецца ад вышэйшага каманднага звяна да афіцэраў на месцах.
«Некаторыя малодшыя афіцэры і сяржанты УСУ бралі ініцыятыву на сябе, і гэта дазволіла ім дзейнічаць больш рассяроджана, ператвараючы ўсю вайну ў серыю дробных сутыкненняў і засад», — кажа Гадзі.
Расійская ж дактрына, атрыманая ў спадчыну ад савецкай арміі, значна менш гнуткая і падугледжвае менш ініцыятывы для малодшых камандзіраў.
На дадзены момант у адкрытых крыніцах няма сведчанняў маштабных баёў, у якіх сустракаліся б батальённыя групы з абодвух бакоў, і такі ход вайны, на думку Гадзі, выгадны для ўкраінскіх сіл і не выгадны для расійскіх.
Менавіта ў такіх баях невялікага маштабу дактрына дэцэнтралізацыі можа адыграць ролю і паўплываць на зыход баёў, кажа Гадзі.
Украінская армія больш паслядоўна за расійскую дэманструе навыкі вядзення агульнавайсковага бою — гэта значыць, каардынацыі і аб'яднання намаганняў пяхоты, танкаў, беспілотнікаў, артылерыі, розных відаў і родаў войскаў, лічыць Майк Кларк, запрошаны прафесар факультэта ваенных даследаванняў Кінгс-каледжа ў Лондане.
Пры агульнавайсковым баі танкавыя падраздзяленні атрымліваюць падтрымку з паветра і дзейнічаюць сумесна з пяхотнымі, што робіць іх менш уразлівымі для процітанкавых комплексаў.
На кадрах баёў ва Украіне ў сакавіку 2022 года відаць, як асобныя расійскія танкі дзейнічалі ў гарадской мясцовасці без падтрымкі пяхоты і былі падбітыя.

_123895628_mariupol2.jpg.webp

«Ні ўкраінскія, ні расійскія сілы не адрозніваюцца асаблівым майстэрствам у рэалізацыі гэтай тактыкі, аднак расійскія пакутуюць ад яе недахопу больш, таму што дзейнічаюць вялікімі па памеры падраздзяленнямі, становячыся лёгкімі мэтамі і трапляючы ў засаду», — кажа Гадзі.
Таксама расійскія войскі перасоўваюцца па дарогах, а не перасечанай мясцовасці, адзначаюць назіральнікі.

Пошук уразлівасцей і выкарыстанне сваіх пераваг

УСУ атрымалі поспех у выяўленні і выкарыстанні слабых месцаў у дзеяннях расійскіх войскаў, мяркуе Джасцін Крамп, кіраўнік кансалтынгавага бюро «Sibylline» і былы брытанскі танкіст.
Розныя спецыялісты адзначаюць майстэрства, з якім украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць сучасныя заходнія сістэмы, у прыватнасці супрацьтанкавыя комплексы «Javelin» і «NLAW», а таксама найноўшыя версіі зенітна-ракетных комплексы «Stinger».

_123824867_recruitsrestduringurbancombattraining.jpg.webp

Украінскі полк «Азоў» таксама публікаваў кадры абстрэлу расійскага патрульнага катэра «Раптар» з супрацьтанкавага комплексу.
Калі расійскія падраздзяленні часта збіваюцца ў вялікія калоны, украінскія войскі дзейнічаюць невялікімі атрадамі. Яны здзяйсняюць кароткія вылазкі, абстрэльваючы танкі і вяртаючыся ў сховішча да таго, як расійскія войскі адкрыюць агонь у адказ.
Акрамя таго, УСУ заяўляе аб гібелі сямі расійскіх генералаў — але Расія пацвердзіла смерць толькі аднаго з іх. «Бі-бі-сі» знайшлі пацвярджэнні смерці як мінімум сямі палкоўнікаў.
Пасля гэтага расійскія СМІ паведамілі пра смерць камандзіра брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту палкоўніка Аляксея Шарова — яго гібель можа быць больш сур'ёзнай стратай, чым генерала, адзначаюць спецыялісты, таму што афіцэра на такой пасадзе складаней замяніць.
«Гэта выглядае як свядомая і вельмі паспяховая снайперская аперацыя, якая можа аслабіць расійскае камандаванне», — кажа адстаўны брыгадзір Фоўлкс пра смерць старшых афіцэраў УС РФ.
Аднак Франц-Стэфан Гадзі і заклікае з асцярожнасцю ставіцца да паведамленняў пра поспехі абодвух бакоў.
«Мы бачым канфлікт з украінскага боку, таму што Украіна дамінуе ў інфармацыйнай прасторы на Захадзе. Мы атрымліваем вельмі прадузятую карціну падзей», — кажа спецыяліст.
Ён заклікае ўлічваць гэты фактар у дачыненні да любых ацэнак заходніх спецыялістаў, у тым ліку сваіх уласных.
Пераклад НЧ.