Зяленскі аб закрыцці неба над Украінай: «Мы будзем звяртацца да народаў свету, калі лідары нас не чуюць»

Чарговы моцны зварот украінскага прэзідэнта.

1774857532_0_24_3001_1712_1920x0_80_0_0_b5fcc71b7310444e5a9574c2d1b4e320.jpg

Украіна будзе звяртацца да народаў свету за падтрымкай, калі лідары свету не дапамогуць з закрыццём неба, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша «Украінская праўда».

«Я буду звяртацца непасрэдна да народаў свету, калі лідары свету не будуць прыкладаць усе намаганні, каб спыніць гэтую вайну. Гэта генацыд, — сказаў украінскі прэзідэнт. — Вядома, мы працягваем размаўляць з партнёрамі. З лідарамі, парламентарыямі ўсіх краін, якія ведаюць, як дапамагчы Украіне…

Але ёсць рэчы, якія не вырашаюцца ў перамовах. Якія не залежаць непасрэдна ад нас. А толькі ад чалавечнасці, якая павінна перамагчы ў вядучых сталіцах. Павінен перамагчы страх. Павінен перамагчы любыя выгады.

І тады мы ўбачым, што ўкраінскае неба — бяспечнае.

А калі свет будзе ў баку, ён страціць сябе. Назаўжды. Бо ёсць безумоўныя каштоўнасці. Для ўсіх аднолькавыя. Перш за ўсё, гэта жыццё. Менавіта тое, за што мы змагаемся ў Украіне. Вельмі моцна, з нашымі вайскоўцамі. Менавіта тое, чаго нас хочуць пазбавіць гэтыя слабыя кафіры. Гэта тое, што павінен абараніць свет».