ЗША адкрыты для санкцый супраць Расіі ў нафтагазавай галіне
Злучаныя Штаты Амерыкі разглядаюць увядзенне санкцый супраць Расіі ў нафтагазавай галіне, паведамілі ў Белым доме

Спікер Белага дома Джэн Псакі. Фота: Getty Images
На гэты момант у ЗША аналізуюцца наступствы такога кроку
для сусветных рынкаў і цэны на энерганосьбіты ў ЗША. Пра гэта паведамляе
РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.
Крыху раней прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў пра намер цалкам адмовіцца ад імпарту нафты з Расіі. Таксама было абвешчана аб новых пастаўках супрацьтанкавай зброі ва Украіну.