Фота: facebook.com/vitaliy.bunechko
У Жытомірскай вобласці больш не засталося расійскіх войскаў, паведамляе кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Бунечка.
«На Жытоміршчыне вораг быў адкінуты і на сёння расійскіх акупацыйных войскаў на тэрыторыі нашай вобласці няма», —
напісаў ён у Facebook.
Бунечка дадаў, што пры адыходзе расійскія вайскоўцы кінулі частку тэхнікі і боепрыпасы і замініравалі лясы і прыватныя дамы.