Сусвет калекцыянавання
Чаго толькі не збіраюць і не калекцыяніруюць людзі на гэтым свеце! Ад звыклых манет і марак, банкнотаў і медалёў да розных неістотных дробязей кшталту накрывак ад бутэлек і саміх бутэлек ад розных напояў, абгортак ад цукерак, шакаладак і жавальных гумак, піўных бляшанак і рознага віду ўпаковак і г.д. Спачатку падаецца што іх дзіўнае захапленне — дарэмнае марнаванне часу, аднак пры глыбокім «разборы палётаў» разумееш, што і гэтае хобі можа быць даволі цікавым і карысным.