Выстава гродзенскіх калекцыянераў “Гродна ў ХХ ст.”
30 красавіка ў мастацкім аддзеле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага адкрылася выстава “Гродна ў ХХ ст.” У экспазіцыі прадстаўленыя каля тысячы прадметаў з прыватных збораў грoдзенскіх калекцыянераў.

Выстава гродзенскіх калекцыянераў “Гродна ў ХХ ст.”
Свае старыя здымкі, паштоўкі, газеты,часопісы, дакументы і прадметы колішняга ўжытку прадставілі Аляксандр Сявенка, Януш Паруліс і ўдава па гродзенскім калекцыянеры Аляксандры Рымарчуку, што памёр тры гады таму.
Пасля адкрыцця выставы рэй узялі грoдзенскія музыкі, якія зайгралі некалькі песняў, прысвечаных гораду над Нёмнам і складзеных на вершы грoдзенскіх паэтаў, у тым ліку на словы старшыні грoдзенскай абласной арганізацыі Саюзу пісьменнікаў Людмілы Кебіч.
Лекцыю-уводзіны ў гісторыю Гродна ў ХХ ст. прачытала навуковая супрацоўніца Музея гісторыі рэлігіі Людміла Русецкая. Пасля чаго галоўны бібліятэкар аддзела мастацтваў бібліятэкі Людміла Удавенка правяла экскурсію па экспазіцыі.
Выстава будзе адчыненая цягам трох месяцаў