Фестываль-выстава “Праваслаўны куліч” у Слоніме
Сёння ў першы дзень праваслаўнага Вялікадня ў Слонімскім раённым Доме культуры адкрыўся фестываль-выстава “Праваслаўны куліч”. Яго падрыхтавалі навучэнцы і выкладчыкі нядзельных школ, якія існуюць пры праваслаўных храмах Слонімскага раёна.
“Праваслаўны куліч” у Слоніме
На выставе экспанаваліся не толькі кулічы, але і малюнкі дзяцей, розныя вырабы, прысвечаныя вялікаму праваслаўнаму Вялікадню — Уваскрасенню Хрыстову.
З хатнім кулічом заўсёды было звязана народнае павер’е: калі куліч выйшаў удалым, то і ў хаце усё будзе паспяхова. Куліч з’яўляецца своеасаблівым знакам прысутнасці Бога ў нашым жыцці, ён абавязкова павінен быў арыгінальна ўпрыгожаны. А яшчэ куліч павінен быць не толькі круглым, але і высокім, таму што ўвесну ўсё ў прыродзе ажывае і цягнецца ўверх.
Кулічы на слонімскай выставе дапаўнялі малюнкі дзяцей, на якіх часцей за ўсё былі адлюстраваны праваслаўныя святыні Слонімшчыны, а таксама вялікодныя яйкі, як сапраўдныя прыгожа расфарбаваныя, так і сувенірныя.
Фота аўтара