Фотавыстава ў Мінску расказвае пра адраджэнне старадаўніх сядзіб Літвы
3 мая ў Мінску, у пасольстве Літоўскай Рэспублікі, адбылося адкрыццё Дзён Літвы ў Беларусі. Першай культурнай акцыяй стала фотавыстава Дыяны Гарбачаўскене і Лявонаса Гарбачаўскаса "Сядзібы Літвы".
![11_litva_dni.jpg 11_litva_dni.jpg](/img/v1/news/full/11_litva_dni.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адкрыццё фотавыставы Дыяны Гарбачаўскене і Лявонаса Гарбачаўскаса "Сядзібы Літвы". Фота БелаПАН
Цяпер у Літве налічваецца каля паўтысячы сядзіб, прыкладна сотня з іх дачакаліся ўвагі спадчыннікаў або новых уладальнікаў і поўнасцю адрэстаўраваныя.
Выставу складаюць здымкі дваццаці сядзіб Радзівілаў, Тышкевічаў і іншых вядомых родаў Вялікага княства Літоўскага, гісторыя якіх цесна звязвае Літву і Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлены не толькі адноўленыя ці якія рэстаўруюцца сядзібы, але і што чакаюць свайго адраджэння.
![01_litva_dni.jpg 01_litva_dni.jpg](/img/v1/userfiles/images/17_2013/01_litva_dni.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![02_litva_dni.jpg 02_litva_dni.jpg](/img/v1/userfiles/images/17_2013/02_litva_dni.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![03_litva_dni.jpg 03_litva_dni.jpg](/img/v1/userfiles/images/17_2013/03_litva_dni.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэатралізаваны музычны праект "Радзіме прысвячаю здабытак, працу і жыццё" прадставілі на вечары актрыса і рэжысёр Віргінія Каханскітэ і лаўрэаты міжнародных конкурсаў Швесэ Чэпляўскайтэ (фартэпіяна) і Гедрэ Зейцайтэ (сапрана). Прагучала музыка Міхала Клеафаса Агінскага, а таксама тэксты, падрыхтаваныя на аснове фрагментаў яго лістоў і кніг.
![04_litva_dni.jpg 04_litva_dni.jpg](/img/v1/userfiles/images/17_2013/04_litva_dni.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус.
Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН