Літоўскі пасол: «Мы хочам, каб мяжа з Літвой стала неадчувальнай»

Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас мерапрыемстваў, прысвечаных Дням Літвы ў Мінску.



bielarusj_litva.png

Дні Літвы адкрыліся ў Беларусі 3 мая. Яны прымеркаваны да начала старшынства Літвы ў Еўрасаюзе ў другой палове 2013 года, перадае БелТА.

«Мы не маем намеру будаваць новыя сцены і хочам, каб мяжа з Літвой стала неадчувальнай», — падкрэсліў літоўскі дыпламат.

Ён адзначыў важнасць таго, што Мінск — найбліжэйшая да Вільнюса сталіца іншай дзяржавы.

«Як дыпламат, я маю ўнікальную магчымасць бліжэй пазнаёміцца з краінай-суседкай, з якой нас звязваюць даўнія гістарычныя карані», — сказаў Эвалдас Ігнатавічус.

Нагадаем, што сёння шэнгенская віза каштуе для беларусаў 60 еўра.