Польшча. 6 мільярдаў прыбытку злотых з малога памежнага руху на год

Пагадненні аб малым памежным руху прыносяць польскай эканоміцы адчувальныя карысці. Гэта быў правільны крок, — такім чынам заключэнне пагадненняў аб малым памежным руху ацэньвае намеснік міністра фінансаў Яцэк Капіца.



imagescauma1p2.jpg

З ліпеня мінулага года дзейнічае пагадненне аб бязвізавым перасячэнні мяжы жыхарамі часткі Вармінска-Мазурскага і Паморскага ваяводстваў ды жыхарамі Калінінградскай вобласці.

З 2009 года падобнымі правіламі карыстаюцца жыхары гмінаў, што знаходзяцца ў адлегласці 30 кіламетраў па абодвух баках польска-ўкраінскай мяжы.

Кіраўнік мытнай службы прызнае, што два пагадненні прыносяць польскай эканоміцы адчувальныя карысці.

Яцэк Капіца адзначыў: “Паводле нашай ацэнкі, у мінулым годзе іншаземцы, якія скарысталіся малым памежным рухам, а ў выпадку Беларусі таксама нармальным рэжымам перасячэння мяжы, выдаткавалі ў Польшчы 6,5 мільярда злотых. Гэта, з аднаго боку, карысна агулам для польскай эканомікі, але таксама для памежных жыхароў”.

У рамках пагаднення аб малым памежным руху, жыхары тэрыторыяў, ахопленых дамовай, могуць перасякаць мяжу паводле адмысловых дазволаў, якія выдаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

radyjo.net