Вечарам у Мінск прыбудзе Жыватворны агонь з Іерусаліма

Сёння вечарам у Мінск будзе дастаўлены Жыватворны агонь з Іерусаліма. Святыня ад Гроба Гасподня павінна прыбыць у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 22.00, калі праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вялікую суботу, паведамляе партал Беларускай праваслаўнай цакрвы (БПЦ).



rzlncy_w465h262.jpg

Паломніцтва на Святую Зямлю па Жыватворны агонь ажыццяўляецца штогод. Сёлета хрысціянскую святыню суправаджае дэлегацыя БПЦ на чале з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем.

Жыватворны агонь зыходзіць з Гроба Гасподня падчас асаблівага набажэнства ў іерусалімскім храме Уваскрасення Хрыстова, якое штогод ажыццяўляецца ў Вялікую суботу, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня. Вынас агня, які называецца таксама Святым святлом, сімвалізуе выхад з гроба Сапраўднага святла — уваскарэсшага Іісуса Хрыста.

У цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню ўдзельнічаюць прадстаўнікі Іерусалімскай праваслаўнай царквы, Іерусалімскага патрыярхату Армянскай апостольскай царквы, а таксама Копцкай і Сірыйскай цэркваў.

Многія хрысціяне вераць, што Святое святло нараджаецца незвычайным чынам.


Захар Шчарбакоў, БелаПАН