Баранавіцкія актывісты павіншавалі палітвязняў са святам Вялікадня
У першыя травеньскія дні баранавіцкія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў са светлым святам Вялікадня, даслаўшы лісты і прыгожыя каляровыя паштоўкі. Актывісты спадзяюцца, каб у гэтыя святочныя дні беларускія палітвязні не будуць сябе адчуваць пакінутымі на волю лёсу.
— Мы стараемся віншаваць нашых палітвязняў з усімі святамі ці нават без нагоды дасылаць лісты падтрымкі. Усім нашым змагарам мы пажадалі здароўя і мужнасці ў нялёгкіх умовах зняволення, найхутчэйшай свабоды, хуткага вызвалення, — паведаміла старшыня гарадской суполкі АГПАнжаліка Камбалава.