Кадыраў вызваліў беларускага спецназаўца з палону ў Лівіі?
З палону ў Лівіі вызвалілі былога беларускага спецназаўца. Вячаслаў Качура быў у зняволенні з лета 2011 года. Яго вызваленню паспрыялі расійскія дыпламаты. Беларус ужо вярнуўся на Радзіму, у аэрапорце яго сустракалі дачка і сын, ён паехаў дахаты ў Мар'іну Горку, інфармуе партал tut.by.