Захоплены лівійскі самалёт са 118 пасажырамі на борце (дапоўнена)
Паветранае судна са 118 пасажырамі на борце, якое выконвала ўнутраны рэйс з лівійскага горада Сабха ў Трыпалі, села на Мальце.
Двое ўгоншчыкаў захапілі самалёт A320 лівійскай авіякампаніі Afriqiyah Airways, на борце якога знаходзяцца 118 чалавек, паведамляе interfax.ru
Судна прызямлілася на Мальце, паведамляе выданне “Таймс оф Мальта”. Як паведаміў у твітэры прэм'ер-міністр Мальты Джозэф Мускат, самалёт выконваў унутраны рэйс , але ўгоншчыкі вымусілі пілотаў змяніць курс.
Людзі, якія захапілі самалёт, пагражаюць прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаванне — адзін з ўгоншчыкаў, паводле выдання, сцвярджае, што ў яго ёсць ручная граната. Пра іх патрабаванні пакуль не паведамляецца.
Паводле прэм'ера Мальты, рыхтуецца аперацыя па забеспячэнню бяспекі, адзначае ria.ru
Мальтыйская тэлеканал TVM паведаміў, што борт прызямліўся ў 11.32 па мясцовым часе (13.32 па Мінску).
Угоншчыкі лівійскага самалёта пагадзіліся адпусціць закладнікаў і скласці зброю. Пра гэта паведамляе Malta Today.