Захопнікі лівійскага самалёта здаліся ўладам Мальты

Абодва захопнікі лівійскага самалёта выйшлі з яго разам з апошнімі чальцамі экіпажа і здаліся ўладам. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на прэм'ер-міністра Мальты Джозэфа Муската.

malta_2312.jpg


Раней захопнікі выпусцілі з самалёта асобнымі групамі 109 пасажыраў, а таксама амаль усіх членаў экіпажа.
Паведамляецца, што захопнікі папрасілі ў мальтыйскіх уладаў даць ім палітычны прытулак.
Раней паведамлялася, што захопнікі самалёта прыхільнікі загінулага Муамара Кадафі. Адзін з іх заявіў, што з'яўляецца кіраўніком кадафісцкай партыі і запатрабаваў, каб гэтую партыю афіцыйна прызналі ў Лівіі.




euroradio.fm