Чаму палестынскія бежанцы існуюць з 1946 года? І чаму арабскія краіны адмаўляюцца іх легалізоўваць?

75 гадоў палестынскія бежанцы застаюцца сьведчаньнем канфлікту, які, здаецца, ніколі не згасне. Але чаму ў рэгіёне, дзе агульная мова, культура і вера, арабскія краіны саромеюцца прапанаваць прытулак, легальны статус сваім палестынскім братам? Паспрабуем разабрацца.

Палесцінскія бежанцы перыяду першай вайны арабскіх дзяржаваў супраць Ізраілю

Палесцінскія бежанцы перыяду першай вайны арабскіх дзяржаваў супраць Ізраілю

Пачнём з афіцыйных фармулёвак

Па вызначэньні ААН, палестынскімі бежанцамі зьяўляюцца:

«Асобы, чыім звычайным месцам жыхарства ў пэрыяд паміж чэрвенем 1946 і траўнем 1948 году або ў чэрвені 1967 году была Палестына і якія страцілі свае дамы і сродкі да існаваньня ў выніку араба-ізраільскага канфлікту 1948 году».

«Гэтыя ўсеагульныя ўцёкі сталі большай сваёй часткай выразам веры арабаў у шырокавяшчальныя паведамленьні і заклікі цалкам пазбаўленага пачуцьця рэальнасьці арабскага друку і ў безадказныя выступы арабскіх лідэраў, якія абяцалі, што на працягу кароткага часу габрэі будуць разьбітыя войскамі арабскіх краінаў, і арабы Палестыны змогуць вярнуцца на сваю зямлю» — пісаў сакратар Лігі арабскіх краінаў Ація ў той час.

Удакладнім, што тыя жыхары страцілі свае дамы ў выніку вайсковых дзеяньняў палестынскіх арабаў супраць габрэйскага насельніцтва і агрэсіі сямі арабскіх краінаў адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы Ізраіль 14 траўня 1948 году. Тады Эгіпет, Сірыя, Лібан, Трансярданія, Саудаўская Арабія, Ірак і Емэн атакавалі Ізраіль, і ў выніку прайгралі ў вайне (зрэшты, арабскія войны супраць Ізраіля ягоныя ворагі прайгравалі заўжды ў гісторыі, гэта паўтарылася і ў 1967, і ў 1973 гадах).

У выніку паразы палестынскія арабы перасяліліся на землі, якія акупаваў Эгіпет (сектар Газа) і Трансярданія (заходні бераг ракі Ярдан). Гэтыя землі былі пад акупацыяй дзвюх арабскіх дзяржаваў з 1948 па 1967 год, калі пачалася новая, шасьцідзённая вайна, і Ізраіль выгнаў захопнікаў.

Палестынскі лягер бежанцаў, 1948 год

Палестынскі лягер бежанцаў, 1948 год

Дык каго больш за 75 гадоў ААН называе палестынскімі бежанцамі? І што стала галоўнай прычынай зьяўленьня бежанцаў — заклікі арабскіх лідэраў да насельніцтва бегчы са сваіх месцаў жыхарства, каб арабскія арміі маглі зьнішчыць габрэйскую дзяржаву, ці памкненьні Ізраіля? Хутчэй за ўсё, сукупнасьць гэтых фактараў.

Унікальны выпадак вызначэньня статусу бежанца

Роля Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім бежанцам (БАПАП) зьяўляецца надзвычай цікавай. З моманту свайго стварэньня ў 1949 годзе БАПАП доўгі час была спрэчнай арганізацыяй.

Адным з найбольш крытычных аспектаў зьяўляецца яе вызначэньне «бежанца», якое выкарыстоўвае спецыяльнае правіла выключна для палестынцаў. Нашчадкі палестынскіх бежанцаў — нават тыя, хто нарадзіўся па-за межамі гістарычнай Палестыны — таксама атрымліваюць статус бежанца. Такое палажэньне ня мае сабе роўных і не сустракаецца ні ў адной іншай глябальнай праграме, якая тычыцца бежанцаў.

mother_baby_nakba.jpg

Калі БАПАП было створанае, яго галоўнай роляй было аказаньне часовай дапамогі тым, хто быў вымушаны перасяліцца ў выніку араба-ізраільскага канфлікту 1948 году. Напачатку меркавалася, што праблема бежанцаў будзе кароткачасовай, і чакалася хуткая рэпатрыяцыя або перасяленьне. Аднак гэтага не адбылося, і роля арганізацыі зьмянілася.

У той час як Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па справах бежанцаў вызначае бежанца на падставе вымушанага перасоўваньня асобы з-за канфліктаў, перасьледу або катастрофаў, азначэньне БАПАП пашырае гэты панятак і дадае ў яго нашчадкаў. Гэта азначае, што дзеці, унукі і нават праўнукі першых палестынскіх бежанцаў аўтаматычна атрымліваюць такі ж статус бежанцаў.

Фактычна гэта забясьпечвае статус бежанца на нявызначаны тэрмін. Варта адзначыць, што ніводная іншая супольнасьць (сірыйцы, афганцы, рахінджа ці любая іншая) не атрымала гэтага прывілею. Іх статус заснаваны на індывідуальных абставінах, а не на паходжаньні.

Адным з галоўных наступстваў гэтага ўнікальнага вызначэньня зьяўляецца экспанентны рост колькасьці палестынскіх «уцекачоў». З першапачатковых прыблізна 700 тысячаў у 1948 годзе гэтая лічба павялічылася да некалькіх мільёнаў, што стварае ўражаньне, што праблема пастаянна расьце, а не ідзе да вырашэньня.

Глядзіце таксама

Крытыкі такога падыходу сцьвярджаюць, што БАПАП стварае палітычны інструмэнт, які выкарыстоўваецца для падтрыманьня ціску на Ізраіль і антыізраільскага наратыву.

Пакаленьні палестынцаў, якія выраслі з цэтлікам «бежанца», магчыма, прасоўваюць гісторыю пра вечную ахвяру. Нягледзячы на ​​тое, што нельга адмаўляць пакуты і дыслякацыю першапачатковых бежанцаў, крытыкі мяркуюць, што гэта нездарова — увесь час замацоўваць гэты статус, асабліва калі ён заснаваны на паходжаньні, а не на сёньняшніх абставінах.

Улічваючы пастаянны статус бежанцаў, іншыя краіны ў пэўным сэнсе адмаўляюцца ад поўнай інтэграцыі палестынскага насельніцтва.

Арабскія краіны спэцыяльна пакідаюць палестынскіх бежанцаў у падвешаным стане

Рашэньне 1952 году Лігі арабскіх дзяржаваў складана назваць братэрска-арабска-ісламскім. Гэтая Ліга наўмысна вырашыла не даваць грамадзянства палестынскім бежанцам, якія пражываюць у іх межах.

Уцекачы пасьля 1948 году апынуліся раскіданымі па суседніх арабскіх дзяржавах, уключаючы Ярданію, Лібан, Сірыю і Эгіпет.

Палестынскія бежанцы

Палестынскія бежанцы

Замест таго, каб прапанаваць гэтым бежанцам шлях да грамадзянства і інтэграцыі, Арабская ліга ўжыла іншы падыход. У 1952 годзе яна прыняла рэзалюцыю, якая фактычна рэкамендавала сваім дзяржавам-чальцам пакінуць палестынцаў у вечным статусе бежанцаў, не дазваляючы ім стаць грамадзянамі адпаведных краінаў. У рэзалюцыі было прапісана, што «арабскія краіны не будуць даваць грамадзянства заяўнікам палестынскага паходжаньня, каб прадухіліць іх асыміляцыю ў краінах, якія іх прымаюць».

Наступствам гэтага стала скідваньне палестынскіх бежанцаў і іх нашчадкаў у вечную невядомасьць. У такіх краінах, як Лібан і Сірыя, гэта азначала, што пакаленьні арабаў-палестынцаў растуць без правоў і прывілеяў звычайных грамадзянаў.

Рашэньне Лігі арабскіх дзяржаваў часта разглядаецца праізраільскімі назіральнікамі як спроба захаваць палестынскае пытаньне надзённым і выкарыстоўваць яго як палітычную біту супраць Ізраілю. Захоўваючы палестынцаў у якасьці ўцекачоў, Ліга арабскіх дзяржаваў забясьпечыла пастаянны напамін аб ізраільска-арабскім канфлікце.

Не маючы магчымасьці цалкам інтэгравацца і атрымаць доступ да ўсіх эканамічных магчымасьцяў, безьліч палестынскіх уцекачоў сталі моцна залежаць ад міжнароднай дапамогі. Зрэшты, навошта імкнуцца палепшыць сваю долю, калі вечныя донары будуць скідвацца на мінімальны ўзровень жыцьця для палестынскіх арабаў, пакаленьне за пакаленьнем.

Палестынскія бежанцы ў Лібане

Палестынскія бежанцы ў Лібане

Цяжкае становішча палестынскіх бежанцаў у арабскіх краінах

У той час як шмат хто паказвае пальцам на Ізраіль у сувязі з праблемамі палестынскіх бежанцаў, больш уважлівы позірк заўважыць драматычную рэальнасьць у саміх арабскіх краінах, якія сцьвярджаюць, што адстойваюць палестынскую пазіцыю.

Пасьля вайны 1948 году палестынскія арабы трапілі ў іншыя арабскія краіны. Гэта была міграцыя, якая, можна было б выказаць здагадку, прывядзе да салідарнасьці і падтрымкі іх субратаў-арабаў. Аднак рэчаіснасьць аказалася зусім супрацьлеглай.

У Лібане палестынскія ўцекачы апынуліся ў шчыльных і ўбогіх лягерах для бежанцаў. За дзесяцігодзьдзі гэтыя лягеры пераўтварыліся ў выспы ізаляцыі. Урад Лібана ўвёў строгія абмежаваньні, забараніў палестынцам больш чым 20 прафэсіяў і пазбавіў іх асноўных правоў, такіх, як права ўласнасьці. Сёньня, пасьля 75 гадоў, шматлікія палестынцы ў Лібане ўсё яшчэ жывуць у гэтых лягерах, дзе яны апынуліся ў коле галечы і пазбаўленьня правоў.

Палестынскія бежанцы

Палестынскія бежанцы

У той час як Сірыя часта дэманстравала сваю падтрымку палестынскім арабам на сусьветнай арэне, яе стаўленьне да палестынскіх бежанцаў кажа пра іншае. Нягледзячы на тое, што яны карысталіся большымі правамі, чым іх калегі ў Лібане, палестынцы ў Сірыі часта апыналіся пад перакрыжаваным агнём нутраных канфліктаў у краіне, асабліва падчас нядаўняй грамадзянскай вайны.

Ярданія зьяўляецца адзіным выключэньнем сярод арабскіх краінаў. Гэтая краіна надала грамадзянства большасьці палестынскіх бежанцаў.

Эгіпет, які гістарычна зьяўляўся рухавіком у арабскай палітыцы, прыняў цікавы падыход да араба-палестынскіх бежанцаў. Заяўляючы аб падтрымцы Палестыны, Эгіпет устрымліваўся ад прадастаўлення якой-небудзь істотнай дапамогі або грамадзянства палестынцам, якія шукалі прытулку ў яго межах.

Бежанцы-палестынцы ў Палестынскай аўтаноміі

Стваральнікі Палестынскай аўтаноміі (Заходні бераг ракі Ярдан і Сектару Газа) абяцалі ня толькі суверэнітэт і аўтаномію, але і лепшае жыцьцё для палестынцаў. Аднак праз дзесяцігодзьдзі рэальнасьць для бежанцаў, якія знаходзяцца пад яе юрысдыкцыяй, далёкая ад ружовых абяцаньняў Ясіра Арафата.

Палестынскія бежанцы

Палестынскія бежанцы

Нягледзячы на тое, што ПА карыстаецца пэўнай палітычнай аўтаноміяй, яе вырашэньне пытаньняў бежанцаў адрозьніваецца непрыемным спалучэньнем некампетэнтнасьці, карупцыі і апатыі.

Можна было выказаць здагадку, што пры палестынскім кіраваньні лягеры для бежанцаў сыдуць у мінулае. На жаль, гэта ня так. На Заходнім беразе Ярдану, які знаходзіцца пад кантролем ПА, усё яшчэ ёсць шматлікія лягеры для бежанцаў. Умовы ў гэтых лягерах адлюстроўваюць жабрацтва ў лягерах іншых арабскіх краінаў. Перанаселенасьць, абмежаваны доступ да асноўных выгодаў і шакавальнае беспрацоўе вызначаюць паўсядзённае жыцьцё.

Нягледзячы на тое, што Палестынская Аўтаномія атрымлівае грандыёзную міжнародную дапамогу, значная частка гэтага фінансаваньня трапляе куды заўгодна, толькі не да бежанцаў. Абвінавачаньні ў карупцыі ПА настолькі распаўсюджаныя, што прыводзяць да пытаньняў аб яе прыхаванай схільнасьці да павелічэньня колькасьці бежанцаў, што павінна пацягнуць за сабою новую міжнародную дапамогу.

Падтрымліваючы права на вяртаньне для ўсіх бежанцаў, Палестынская арабская Аўтаномія прыклала мінімальныя намаганьні для паляпшэньня непасрэдных умоваў жыцьця гэтых людзей.

Прысутнасьць вышэйзгаданага асаблівага аддзелу ААН па палестынскіх бежанцах прадастаўляе асноўныя паслугі, такія, як адукацыя і ахова здароўя. Але разам з тым гэта ў пэўнай ступені вызваляе Палестынскую аўтаномію ад абавязкаў. Замест таго, каб інтэграваць і паляпшаць жыцьцё бежанцаў, ПА можа проста падпарадкоўвацца БАПАП, што прыводзіць да сытуацыі, калі бежанцы залежаць ад міжнароднай дапамогі, а не ад свайго арабскага ўраду.

Багатыя нафтай арабскія краіны Пэрсідзкай затокі зь іх высокімі хмарачосамі і вялізнымі мегаполісамі маглі быць маяком надзеі для арабаў-бежанцаў. Тым ня менш, іх адказ на бяду палестынцаў зводзіцца да адмовы прымаць такіх жа, як яны, арабаў на свае землі.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія не прымаюць арабскіх бежанцаў з Палестынскіх тэрыторыяў

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія не прымаюць арабскіх бежанцаў з Палестынскіх тэрыторыяў

А вырашэньнем пытаньня павінны займацца эўрапейцы, на якіх ляжыць абавязак фінансаваць Палестынскую Аўтаномію. Больш за палову сродкаў свайго бюджэту арабы-палестынцы атрымліваюць ад Эўракамісіі.

Арабы, дзе вашая салідарнасьць?