Беларусь закрывае сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Лівіі
Беларусь закрывае сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Лівіі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №1137 ад 4 снежня 2014 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У дакуменце гаворыцца, што амбасада павінна быць зачынена да 31 снежня гэтага года. «Міністэрству замежных спраў прыняць неабходныя меры па закрыцці амбасады Рэспублікі Беларусь у
Дзяржаве Лівія з ажыццяўленнем фінансавання расходаў па яго закрыцці ў межах сродкаў, прадугледжаных на ўтрыманне дадзенай замежнай установы», — гаворыцца ў пастанове.
Таксама прызнаецца страціўшай сілу пастанова Саўміна №1530 ад 5 кастрычніка 2000 года аб адкрыцці беларускай амбасады ў Лівіі.
БелТА