Каля берагоў Лівіі затанула судна са 107 мігрантамі на борце
Судна, на борце якога знаходзіліся 107 мігрантаў, што патанула прыкладна ў 48 км ад узбярэжжа Лівіі, паведамляе выданне Ansa.
Паводле яго інфармацыі, ратавальнікі ўжо дасталі з вады восем целаў загінуўшых, яшчэ чатыры чалавекі былі знойдзеныя жывымі.
Гэтую інфармацыю агенцтву Associated Press пацвердзіў прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Флавіа дзі Джакама.
Выратавальная аперацыя, як адзначае Ansa, каардынуецца аператыўным цэнтрам берагавой аховы ў Рыме. Акрамя таго, у ёй бяруць удзел караблі еўрапейскага агенцтва Frontex, некалькі адзінак флоту, а таксама самалёт і верталёт. Працу ратавальнікаў у зоне бедства, як удакладняе выданне, на дадзены момант абцяжарваюць «вельмі дрэнныя» ўмовы надвор'я.
Як піша Associated Press са спасылкай на дадзеныя Frontex, у мінулым годзе ў Італію з заходняй Афрыкі па моры пераправілася рэкордная колькасць мігрантаў — 181 тыс. чалавек, большасць з іх былі з Нігерыі.
Паводле tut.by