У Нямеччыне прапанавалі правяраць мабільнікі для высвятлення асобы мігрантаў

Член бундэстага ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Вольфганг Босбах заклікаў улады Германіі ўвесці абавязковую праверку мабільных тэлефонаў ва ўсіх мігрантаў, якія прыбываюць у краіну без дакументаў.

Фота: AFP

Фота: AFP

Паводле слоў парламентарыя, гэта неабходна для таго, каб паспрабаваць высветліць асобы замежнікаў.
На дадзены момант міграцыйныя ўлады Нямеччыны не маюць права правяраць мабільныя прылады мігрантаў без іх згоды.
Паводле папярэдніх ацэнак, прыкладна дзве траціны мігрантаў, якія прыбываюць у краіну, не маюць пры сабе ніякіх дакументаў.
Міграцыйныя ўлады адзначаюць, што многія ўцекачы прыбываюць з ваюючых краін, дзе выдача дакументаў абцяжараная, таму адсутнасць папер не павінна разглядацца як прыкмета злачыннага намеру.
На мінулым тыдні міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мэзьер паведаміў, што колькасць сушукальнікаў статусу бежанца ў Германіі знізілася ў 2016 годзе практычна ў тры разы ў параўнанні з 2015 годам.
Дэ Мэзьер патлумачыў зніжэнне прытоку бежанцаў здзелкай паміж ЕС і Турцыяй, а таксама перакрыццем папулярнага ў бежанцаў маршруту ў Нямеччыну праз Балканы.
Паводле інфармацыі нямецкай прэсы, каля 55 тысяч мігрантаў добраахвотна пакінулі Нямеччыну і вярнуліся на радзіму ў 2016 годзе.
Паводле bbc.com