Дзярждэп ЗША абвінаваціў Расію ў турэцкім умяшанні ў справы Лівіі
Памочнік дзяржсакратара ЗША па Блізкім Усходзе Дэвід Шэнкер абвінаваціў Расію ва ўмяшанні ў справы Лівіі, якое «прывяло да турэцкай інтэрвенцыі», паведамляе Іnterfax
«Мы асабліва занепакоеныя прытокам ў Лівію расійскай ваеннай тэхнікі, зброі і расійскіх наймітаў з групы Вагнера. Прысутнасць Расіі прывяла ў цяперашні час да значнай турэцкай інтэрвенцыі», — сказаў дыпламат на брыфінгу ў Вашынгтоне.
Ён адзначыў, што ЗША працягваюць «заклікаць да дээскалацыі, спынення агню і вяртання да палітычных перамоваў».
«Цяпер самы час усім лівійскім бакам дзейнічаць так, каб ні Расія, ні якая-небудзь іншая краіна не маглі ўмешвацца ў справы Лівіі», — заявіў Шэнкер.