Twitter заблакаваў больш за тысячу прапагандысцкіх акаўнтаў з Расіі

З Расіяй былі звязаны 1152 уліковыя запісы — у Twitter мяркуюць, што ўсе яны звязаны з сайтам «Актуальная палітыка», які «займаецца палітычнай прапагандай у Расіі пры падтрымцы дзяржавы».

tvitar.jpg


Сацыяльная сетка Twitter выдаліла больш за 32 тысячы актыўных акаўнтаў, на якіх, як лічаць у карпарацыі, распаўсюджвалася прапагандысцкая інфармацыя ў інтарэсах урадаў Расіі, Турцыі і Кітая.

З Расіяй былі звязаны 1152 уліковыя запісы — у Twitter мяркуюць, што ўсе яны звязаны з сайтам «Актуальная палітыка», які «займаецца палітычнай прапагандай у Расіі пры падтрымцы дзяржавы». У заяве Twitter 12 ліпеня сказана, што гэтая сетка акаўнтаў была заблакаваная за парушэнне палітыкі процідзеяння маніпуляцыі, — у прыватнасці, за тое, што яны займаліся перапостамі і распаўсюджваннем неарыгінальнай інфармацыі ў палітычных мэтах.

Пераважная частка заблакаваных уліковых запісаў — 23 750 актыўных акаўнтаў — была звязана з Кітаем. Аўтары гэтых старонак на кітайскай мове ўслаўлялі дзейнасць Камуністычнай партыі Кітая і распаўсюджвалі маніпулятыўныя або прапагандысцкія паведамленні аб пандэміі каронавіруса, пратэстах у Ганконгу і сітуацыі ў Тайвані, аб'яднанне якога з Кітаем зʼяўляецца мэтай кіраўніцтва КНР. Twitter таксама выявіў і заблакаваў звыш 150 тысяч акаўнтаў-ботаў, якія ўзмацняюць ахоп кітайскіх прапагандысцкіх пастоў з дапамогай рэтвітаў.

Акрамя таго, Twitter ліквідаваў сетку з 7340 уліковых запісаў, якія публікавалі пасты ў падтрымку прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і кіруючай партыі «Справядлівасці і развіцця».

Паводле www.polskieradio.pl