Румынія можа прызнаць Расею варожай дзяржавай

Улады Румыніі могуць прызнаць Расею варожай дзяржавай і пагрозай для Чарнаморскага рэгіёну, паведамляе «РИА Новости».
Агенцтва спасылаецца на праект нацыянальнай стратэгіі абароны краіны на 2020-2024 гады, дзе ў раздзеле «Пагрозы» апынулася і Расія. У адкрытым доступе на сайце прэзідэнта Румыніі гэты дакумент выявіць не ўдалося. Копію дакумента апублікавала румынскае аддзяленне «Радыё Свабода».

«Нарошчванне ваеннага патэнцыялу па суседстве з Румыніяй ... (мілітарызацыя Крыма ў цэлым, басейна Чорнага мора Расійскай Федэрацыяй, правядзенне ваенных вучэнняў, нарошчванне патэнцыялу, з дапамогай якога могуць праводзіцца наступальныя і абарончыя аперацыі) стварае сур'ёзныя выклікі для стратэгічных нацыянальных інтарэсаў, дакранаючыся бяспекі межаў ЕС і НАТА», — гаворыцца ў праекце (цытата па«РИА Новости»). Паведамляецца, што ён быў ухвалены Вышэйшым саветам нацыянальнай абароны на чале з прэзідэнтам Клаўсам Йоханнісам і перададзены на зацвярджэнне ў парламент краіны. Новая стратэгія нацыянальнай абароны Румыніі ўступіць у сілу, калі будзе зацверджана абедзвюма палатамі парламента.

«Гэта глабальная змена парадыгмы, якая ўлічвае падзеі ў рэгіёне, пагаршэнне адносін паміж НАТА і Расійскай Федэрацыяй, распаўсюджванне тэрарызму, гібрыдных і кіберпагрозаў, а таксама іншыя выклікі», — заявіў прэзідэнт Румыніі на пасяджэнні Вышэйшага савета нацыянальнай абароны 27 мая.

У ранейшай версіі стратэгіі ад 2015 года, апублікаванай на сайце прэзідэнта Румыніі, у раздзеле «Пагрозы» Расія наўпрост згаданая не была. Аднак у іншых частках дакумента згадваліся «яе дзеянні ў Чарнаморскім рэгіёне, якія робяць замах на міжнароднае права і ставяць пад сумнеў міжнародны парадак, якія захоўваюць замарожаныя канфлікты і анэксію Крыму».

У 2019 годзе эксперты амерыканскай даследчай карпарацыі RAND распрацавалі стратэгію стрымлівання Расіі ў Чорным моры. На іх думку, НАТА і партнёры ў рэгіёне могуць узмацніць стрымліванне, разгарнуўшы перадавыя сістэмы супрацьпаветранай і берагавой абароны ў Румыніі і Балгарыі.


Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: