ЕС працягне санкцыі па Крыме супраць Расіі
Дзеянне цяперашніх санкцый заканчваецца ўжо 23 чэрвеня, але амбасадары плануюць ухваліць іх падаўжэнне ўжо ў сераду.
Амбасадары краін Еўрасаюза ўхваляць падаўжэнне санкцый супраць Расіі з-за анексіі Крыму яшчэ на год. Пра гэта паведаміў у Twitter журналіст Рыкард Юзвяк у панядзелак, 8 чэрвеня.
"Амбасадары ЕС у сераду дадуць зялёнае святло на падаўжэнне забароны ЕС на інвестыцыі ў Крым яшчэ на адзін год", — напісаў Юзвяк.
Санкцыі прадугледжваюць забарону на імпарт у ЕС тавараў з анексаванага паўвострава; інвестыцыі ў Крым або Севастопаль; турыстычныя паслугі на гэтай тэрыторыі (еўрапейскія круізныя лайнеры не могуць заходзіць у парты Крыма); экспарт пэўных тавараў і тэхналогій на паўвостраў, у прыватнасці, у сферы транспарту, тэлекамунікацый і энергетыкі.
Пры гэтым час дзейнасці цяперашніх ЕС у дачыненні да Крыма мінае 23 чэрвеня. Канчаткова зацвердзіць падаўжэнне санкцый павінна Рада ЕС.
Варта згадаць, што раней Меркель выступіла за працяг санкцый супраць Расіі. Да таго часу, пакуль не будуць выкананыя Мінскія пагаднення.
Паводле korrespondent.net