Расія. У Маскве адмяняюць прапускны рэжым і аднаўляюць працу сферы паслуг

У Маскве з 9 чэрвеня адмяняецца рэжым самаізаляцыі.  Таксама адмяняюцца прапускны рэжым і графік прагулак.

Фота ТАСС

Фота ТАСС

На вуліцу без абмежаванняў змогуць выходзіць усе жыхары горада, у тым ліку людзі, старэйшыя за 65 гадоў і людзі з хранічнымі захворваннямі. Пра гэта паведаміў мэр горада Сяргей Сабянін. Абмежаванні былі адмененыя датэрмінова — раней планавалася, што яны будуць дзейнічаць да 14 чэрвеня.

Прадпрыемствы сферы паслуг будуць адкрывацца ў тры этапы. З 9 чэрвеня адновяць працу цырульні, салоны прыгажосці, фотаатэлье, ветэрынарныя клінікі і агенцтвы па працаўладкаванні. На звычайны рэжым працы пяройдзе каршэрынг, можна будзе наведваць могілкі.

З 16 чэрвеня будуць знятыя абмежаванні на аказанне планавай стаматалагічнай дапамогі, адкрыюцца бібліятэкі, рыэлтарскія канторы, службы пракату, музеі і заапаркі, а таксама летнія веранды рэстаранаў і кафэ.

З 23 чэрвеня адновяць працу дзіцячыя сады, фітнес-клубы і басейны, а таксама кафэ і рэстараны ў памяшканнях.

Паводле meduza.io