З 1 ліпеня беларусы змогуць лётаць у Турцыю

Следам за Албаніяй і Чарнагорыяй для беларускіх турыстаў пачынаюць адкрывацца і турэцкія курорты.

travelgrodno.by

travelgrodno.by

У ліпені «Белавія» папоўніць свой графік палётаў турэцкімі маршрутамі.
Кансалідатар чартарных рэйсаў, аператар «АэраБелСервіс» абвясціў сваю палётную праграму ў Турцыю. Так, у Анталію з Мінска палёты пачнуцца з 1 ліпеня, з Гомеля — з 10 ліпеня, у Бодрум — з 2 ліпеня, рэйсы ў Кушадасы стартуюць з 3 ліпеня.
Таксама сваю палётную праграму ў Турцыю абвясціў тураператар «Тэз Тур»: Анталія з Мінска, Брэста, Віцебска, Гродна будзе даступная з 4 ліпеня. З гэтага ж дня распачнуцца рэйсы ў Кушадасы.
Турцыя абвясціла, што гатовая прымаць турыстаў па «змякчанай схеме», гэта значыць, даведкі пра адсутнасць каронавіруса ад турыстаў не патрэбныя.
Затое ва ўсіх аэрапортах турэцкія ўлады адкрылі адмысловыя «тэст-цэнтры».
Кожнаму госцю па прылёце будуць вымяраць тэмпературу. Калі яна акажацца вышэйшай за 38 градусаў, то турыста чакае тэст PCR, які паказвае вынік на працягу гадзіны.
«Калі тэст будзе станоўчым, турыста тут жа адправяць у турэцкую бальніцу — страхоўка пакрывае лячэнне ад каронавіруса.
Калі ж у турыста выявіцца тэмпература, вышэйшая за 38 градусаў, але пры гэтым тэст дасць адмоўны вынік, то такога чалавека паселяць у спецыяльную (асобную) зону забраніравана гатэля», — тлумачаць спецыялісты кампаніі «АэраБелСервіс».
Як заявіў міністр культуры і турызму Турцыі Мехмет Эрсой, Турцыя прыняла беспрэцэдэнтныя меры, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі адпачывальнікаў — у аэрапортах, гатэлях, рэстаранах і на пляжах.
Сацыяльная дыстанцыя ў Турцыі складзе 1,5 метра паміж месцамі ў лобі гатэля, паміж столікамі ў рэстаранах, у аэрапорце і ў чэргах па ежу на шведскім стале.
Шведскі стол у некаторых турэцкіх гатэлях застаецца, але ў крыху змененым выглядзе. Так, ежу на шведскай лініі адпачывальнікам будуць накладваць афіцыянты. І самі госці павінны будуць вытрымліваць дыстанцыю адзін ад аднаго ў паўтара метра. Такая ж адлегласць устаноўлена для пляжных шэзлонгаў.
У частцы турэцкіх гатэляў шведскія сталы дэмантаваныя. Гарачае і закускі турыстам раздае персанал у традыцыйным посудзе, а гародніну і садавіну — у аднаразовым.
На ўваходах у гатэлі Турцыі ўжо ўсталяваныя аўтаматызаваныя цеплавыя камеры — для вымярэння тэмпературы як пастаяльцаў, так і супрацоўнікаў гатэляў. Уведзена адмысловая мера па дэзінфекцыі багажу для турыстаў, што прыбываюць.
Паводле toursoyuz.by