Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Румыніі выступілі з супольнай заявай аб пашырэнні дапамогі ЕС Беларусі
ЕС павінен пашырыць пакет дапамогі для дэмакратычных эканамічных пераўтварэнняў Беларусі, заявілі прэзідэнты Польшчы, Літвы і Румыніі ў сумеснай заяве. Яны пастулююць, у прыватнасці, увядзенне спрашчэння гандлю, дапамогу ў дыверсіфікацыі энергіі і доступ да сродкаў для рэструктурызацыі эканомікі.