У Румыніі абвясцілі дату пераходу краіны на еўра
У Міністэрстве фінансаў Румыніі лічаць, што еўрапейская валюта пачне хаджэнне ў краіне праз шэсць гадоў.
![Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com](/img/v1/images/money_1005477_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com
Румынія плануе ўступіць у еўразону ў 2024 годзе. Пра гэта заявіў міністр фінансаў краіны Еуджеэн Тэадоравіч, паведамляе Мediafax.
Паэтапны каляндар падрыхтоўкі ўступлення Румыніі ў еўразону прадставяць у снежні гэтага года.
У пачатку сакавіка кіруючая Сацыял-дэмакратычная партыя краіны на чале з лідарам Лівіа Драгнеа зацвердзіла канвенцыю далучэння Румыніі да еўразоны.У тым жа месяцы была створана Нацыянальная камісія па прыняцці плана прыняцця еўрапейскай валюты.
На сённяшні дзень 19 з 28 васьмі краін-членаў ЕС прынялі еўра.