У Румыніі перакуліўся аўтобус з дзецьмі з Беларусі: 17 чалавек пацярпелі
У Румыніі аўтобус з беларускімі дзецьмі вылецеў у кювет і перакуліўся. Дзеці са Жлобінскага раёна ехалі на адпачынак у Балгарыю.

Фота: vk.com/zhl_good
Фатаграфіі з
месца аварыі з'явіліся ў супольнасці «Добры Жлобін» у «УКантакце». Паводле
інфармацыі мясцовых СМІ, аварыя адбылася 8 ліпеня, каля 21.30, паблізу горада
Сучава. Кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго транспартны
сродак вылецеў у кювет і перакулілася. У аўтобусе знаходзіліся 50 чалавек: 43
дзіцяці і сем дарослых.
У выніку ДТЗ 16 дзяцей і адзін дарослы атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу. Паведамляецца, што сур'ёзных траўмаў ніхто не атрымаў.

Фота: adevarul.ro
Паводле
папярэдняй інфармацыі, аўтобус вёз дзяцей са Жлобінскага раёна на адпачынак у
Балгарыю.
Як паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, пасля ДТЗ медыцынскае абследаванне спатрэбілася 19 грамадзянам, у тым ліку 17 дзецям. Астатнім чальцам групы дапамога не спатрэбілася. Падчас медагляду траўмаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю пацярпелых, не выяўлена. Усе пацярпелыя ўжо выпісаныя з медыцынскай установы.

Амбасада Беларусі ў Румыніі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі ўладамі, бацькамі і суправаджаючымі дзяцей.
Паводле tut.by