Антыўрадавыя пратэсты ў Бухарэсце. Паліцыя ўжывае вадамёты і слезацечны газ
Дзясяткі тысяч румын з краіны і дыяспары ўдзельнічаюць у антыўрадавых пратэстаў у Бухарэсце на плошчы Вікторыя. Людзі патрабуюць адправіць урад у адстаўку і правесці датэрміновыя выбары. Пратэстоўцы скандуюць «Рэвалюцыя!».

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўрада краіны, будучы незадаволенымі, у прыватнасці, прыняццем нядаўніх паправак у заканадаўства ў галіне юстыцыі — змяненнямі, унесенымі ў Крымінальны кодэкс і законы справядлівасці, а таксама адстаўкай галоўнага пракурора Нацыянальнага антыкарупцыйнага ўпраўлення Лауры Кодруцы-Ковесі, дзеяннямі прэм'ер-міністра Віорыкі Дэнчылэ, якія мітынгоўцы лічаць няўдалымі, паведамляе europalibera.org.

Таксама ўдзельнікі акцыі заявілі, што не прымаюць факту знаходжання на чале кіруючай у Румыніі Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) Лівіў Драгні — чалавека, асуджанага на тры з паловой гады турэмнага зняволення за падбухторванне да злоўжывання службовым становішчам.
У адказ на разгон пратэстоўцы рэагуюць рашуча. Адлоўліваюць паліцэйскіх па адным, адбіраюць зброю.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханніс рэзка асудзіў гвалт жандармерыі ў дачыненні да пратэстоўцаў і запатрабаваў тлумачэнняў міністра МУС, паведамляе тэлеграм-канал Протесты в мире.
З 1990 года, згодна з дакладам Сусветнага банка ў чэрвені, Румынія з'яўляецца краінай ЕС з найбольшым павелічэннем колькасці эмігрантаў: паводле ацэнак, ад 3 да 5 млн. румын пакінулі краіну, большасць (больш за 2,5 млн.) ва ўзросце, калі яны могуць быць актыўнымі на рынку працы.