Маштабныя пратэсты ў Румыніі: колькасць пацярпелых ідзе на сотні

Больш за 450 чалавек пацярпелі ў Бухарэсце падчас шматтысячнай антыўрадавай акцыі пратэсту, якая пачалася ў пятніцу і аднавілася ў суботу. Мітынг супраць паслабленняў у антыкарупцыйным заканадаўстве выліўся ў сутыкненні з паліцэйскімі. Прэзідэнт краіны і еўрапейскія лідары выступілі з асуджэннем жорсткіх дзеянняў паліцыі.

romania.jpg

Масавыя пратэсты супраць прэм’ера Румыніі Віярыкі Дэнчылэ пачаліся ў сталіцы ў пятніцу. У дэманстрацыі ля будынка ўрада сабраліся, па ацэнцы мясцовых СМІ, да 80 тысяч чалавек. Акцыя пратэсту атрымала назву «Дыяспара дома», асноўнымі ўдзельнікамі мітынгу сталі эмігранты — прадстаўнікі румынскай дыяспары, якія жывуць і працуюць у розных краінах.
Паводле дадзеных Сусветнага банка, каля 25% насельніцтва Румыніі (3-5 млн чалавек) жывуць і працуюць за мяжой. На радзіму яны пералічваюць каля 5 млрд долараў у год.

romania_2.jpg

Многія пратэстоўцы адмыслова прыехалі ў Бухарэст для ўдзелу ў дэманстрацыі. Напрыклад, 60-гадовы ўдзельнік акцыі Улад распавёў журналістам што прыляцеў у Румынію з Нью-Ёрка, дзе жыве апошнія 30 гадоў. «Мяне турбуе карупцыя і злоўжыванне ўлады, якія спрыяюць узбагачэнню толькі кіруючай вярхушкі», — заявіў ён.
Удзельнікі мітынгу запатрабавалі адстаўкі «левага» кабінета міністраў. Сама акцыя была звязана з рашэннем румынскіх уладаў аслабіць заканадаўства ў галіне барацьбы з карупцыяй.
У ліпені мясцовы парламент падтрымаў яе змякчэнне, тады ж пад ціскам уладаў была звольненая антыкарупцыйны пракурор Лаура Кадрута К'ёвешы, якая стала ў краіне сімвалам барацьбы з карупцыяй.

romania_3.jpg

Першыя мітынгі з патрабаваннем забяспечыць незалежнасць органаў правасуддзя прайшлі ў Румыніі яшчэ ў чэрвені — яны праходзілі мірна.
Удзельнікі акцыі ў пятніцу выказалі незадаволенасць эканамічным развіццёс краіны, нізкія зарплаты, а таксама падатковай сістэмай і пенсійнай рэформай, станам сельскай гаспадаркі і прадпрымальніцтва. Пратэстоўцы заклікалі румынскае кіраўніцтва развіваць партнёрскія адносіны з ЕС і НАТА.
Падчас мітынгу некаторыя з удзельнікаў пачалі кідаць у паліцэйскіх бутэлькі і тратуарную плітку. Тыя ў адказ ужылі слезацечны газ і вадамёты.

romania_4.jpg

У выніку па медыцынскую дапамогу звярнуліся каля 450 чалавек. Па дадзеных AFP, падчас разгону мітынгу пацярпелі 30 паліцэйскіх, 11 з іх даставілі ў бальніцы, 30 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя. У ходзе сутыкненняў пацярпелі і журналісты, якія асвятлялі пратэсты.
Прэзідэнт Краіны Клаўс Ёханіс, які прадстаўляе правыя сілы і крытыкуе дзеянні ўрада, асудзіў дзеянні жандармерыі.
«Я цвёрда асуджаю жорсткае, зусім непрапарцыйнае ў адносінах да паводзін большасці людзей на плошчы Вікторыі ўмяшанне жандармерыі спробу задушыць волю людзей гвалтоўнай рэакцыяй сіл правапарадку. Гэта рашэнне годнае асуджэння. Міністр унутраных спраў павінен тэрмінова даць тлумачэнні ў сувязі з тым, як яна (жандармерыя ) каардынавала падзеі ў гэты вечар», — заявіў ён.
У адказ у паліцыі заявілі, што ўжывалі сілу толькі ў якасці абароны. Прэм’ер Віярыка Дэнчылэ выступіла з крытыкай заявы прэзідэнта, абвінаваціўшы яго ў нацкоўванні насельніцтва на ўлады і спробу сыграць на драматычным эфекце.
Нягледзячы на ​​жорсткія дзеянні паліцыі, у суботу ў цэнтры горада зноў пачалі збірацца пратэстоўцы — многія трымаюць у руках румынскія сцягі. Чакаецца, што да вечара натоўп працягне расці.
Разгон акцыі асудзілі і за межамі Румыніі.
Себасцьян Курц, канцлер Аўстрыі, якая цяпер старшынюе ў ЕС, запатрабаваў ад румынскіх уладаў падрабязных тлумачэнняў таго, што здарылася.
«Мы рашуча асуджаем жорсткія сутыкненні ў Бухарэсце, дзе пацярпелі дэманстранты і журналісты, — заявіў Курц. — Свабода самавыяўлення і свабода СМІ — найважнейшыя каштоўнасці ЕС, якія павінны прызнавацца і абараняцца ўсюды».
Паводле BBC