Румынія прадала або падарыла амаль палову вакцын

Румынія з'яўляецца адной з найменш вакцынаваных еўрапейскіх краін — там цалкам прышчэпленыя толькі 42% насельніцтва. Краіна выкарыстала толькі 60% атрыманых вакцын.

2699941.jpeg

З канца 2020 года Румынія атрымала больш за 28,6 млн. доз COVID-вакцыны, але выкарыстала менш за 60%,  паведамляе korrespondent.net са спасылкай на «Euractiv».

У прыватнасці, каля 3,5 мільёнаў доз вакцыны прадалі іншым краінам, 2,2 мільёна ахвяравалі і ў амаль мільёна скончыўся тэрмін прыдатнасці.

У той жа час Румынія з'яўляецца адной з найменш вакцынаваных краін у Еўропе — толькі 42% насельніцтва зрабілі абодва ўколы. Пры гэтым гэта таксама адна з краін, якія рэгулярна закупляюць вакцыны, што прадстаўляюцца ў рамках пагадненняў, падпісаных Еўракамісіяй.

З 28,65 мільёна доз вакцын ў Румыніі ўвялі крыху больш за 16 мільёнаў.

Выданне адзначае, што Румынія хацела прадаць 1,17 млн. доз вакцыны «BioNTech / Pfizer» Даніі і яшчэ 1,49 млн. — Паўднёвай Карэі. Германіі прадалі 912 тыс. доз вакцыны «Moderna». Таксама Румынія перадала некалькім краінам больш за 2 мільёны доз, пераважна «AstraZeneca». Малдова і Егіпет атрымалі больш за 500 тыс. доз кожная, а Паўднёвая Карэя атрымала вялікую партыю з 450 тыс. доз «Moderna».