Кітай зноў дасць Беларусі 1,5 млн доз вакцыны супраць COVID-19
Кітай дасць Беларусі 1,5 млн доз вакцыны супраць каронавіруса. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на тэлеканал СТВ.
![vakcyna_pavel_rusak_2_of_20.jpg vakcyna_pavel_rusak_2_of_20.jpg](/img/v1/images/vakcyna_pavel_rusak_2_of_20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасол адзначыў, што Кітаю і Беларусі ўдалося дасягнуць добрых вынікаў у барацьбе з каранавірусам.
— Летась мы далі нашым беларускім сябрам вакцыну — 1,4 млн доз. І хутка мы яшчэ прадставім дадаткова 1,5 млн доз, — распавёў Се Сяаюн.
У снежні 2021 года Беларусь закупіла ў Кітаі 1,1 млн доз вакцыны супраць COVID-19.