КХЛ перанесла матчы чэмпіянату з-за каронавіруса: COVID-19 пацвердзіўся ў 124 хакеістаў

На раніцу 12 студзеня ў КХЛ колькасць гульцоў, трэнераў і прадстаўнікоў каманд, у якіх выяўлены каронавірус, склала 171 чалавек, з якіх 124 хакеісты.


Як паведаміла прэс-служба КХЛ, за апошнія суткі прырост захварэлых склаў 60 чалавек (з іх 27 хакеістаў).

У сувязі з імклівым ростам колькасці захварэлых у клубах, ліга прыняла рашэнне аб пераносе гульнявых дзён 15, 17, 19 і 21 студзеня 2022 года на пазнейшыя даты. Пра новыя дні матчаў абвесцяць пазней.

Мінскае «Дынама» з 15 па 21 студзеня павінна было правесці тры хатнія матчы: з «Северсталлю», «Віцязем» і «Сочы». Цяпер «зубры» займаюць восьмае месца ў сваёй канферэнцыі (54 ачкі пасля 47 матчаў), апярэджваючы бліжэйшага пераследніка на 5 ачкоў.

І яны таксама звярталіся да КХЛ з просьбай аб пераносе матчаў. Паведамлялася, што ў беларускім клубе каля 2/3 складу каманды адчуваюць сімптомы захворвання.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: